Выстава інсітнага мастацтва «Погляд мастака»


Выставачны праект інсітнага мастацтва “Погляд мастака" прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На выставе прадстаўлена ўнікальная калекцыя твораў наіўнага мастацтва, створанага арыгінальнымі мастакамі без акадэмічнай адукацыі. Мастакі-аматары выказваюць свой погляд на свет, дэманструюць прыгажосць і сілу арыгінальнага мастацтва, прымушаючы глядзець на свет па-новаму. На выставе можна ўбачыць сюжэты ваенных дзеянняў, радасць перамогі, мірнага пасляваеннага жыцця, помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны. Гэта сумесны праект абласнога краязнаўчага музея і абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культуры, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На суд гледачоў прадстаўлены работы народнага клуба мастакоў-аматараў г. Віцебска “Контур” культурна-гістарычнага комплекcа “Залатое кола горада Віцебска ”Дзвіна“, народнай студыі майстроў мастацкіх рамёстваў і мастакоў ”Ля возера“ Браслаўскага раёнага аб’яднання музеяў, філіяла №1 Верхнядзвінскага раённага Дома рамёстваў, філіяла Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, філіяла №2 Глыбоцкага Дома рамёстваў, народнай студыі майстроў мастацкіх рамёстваў ”Дубрава“ Дубровенскага раённага Дома рамёстваў, Заслужанага аматарскага калектыва РБ клуба майстроў мастацкіх рамёстваў “Скарбонка” Лепельскага Цэнтра рамёстваў, народнага клуба майстроў мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў “Майстры” Пастаўскага Дома рамёстваў “Стары млын”, народнага клуба самадзейных мастакоў-аматараў “Белае палатно” Полацкага гарадскога Палаца культуры, народнай студыі майстроў мастацкіх рамёстваў ”Майстар“ Чашніцкага Дома рамёстваў.

2034