Навукова-практычны семінар па выніках этнаграфічнай экспедыцыі

На Навагрудчыне два тыдні працавала этнаграфічная экспедыцыя супрацоўнікаў і студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Падчас працы студэнты, падзеленыя на пяць творчых груп, наведалі звыш 60 чалавек розных прафесій і веравызнанняў. Старэйшаму з рэспандэнтаў - 98 гадоў. У час гутаркі запісвалі іх успаміны аб пройдзеным жыцці, цікавіліся іх жыццёвай філасофіяй, святамі, абрадамі, мясцовай кухняй, асаблівасцямі гутарковай мовы.     

Сёння ў Доме-музеі Адама Міцкевіча адбыўся навукова-практычны семінар па выніках экспедыцыі На семінары студэнты прадставілі свае творчыя справаздачы-прэзентацыі, падзяліліся ўражаннямі аб Навагрудчыне і сустрэчах з жыхарамі.

33